4 траўня 2024, Субота, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тратуары ў Менску адаптуюць пад веласіпедны рух

14
Тратуары ў Менску адаптуюць пад веласіпедны рух

Блізу 40 км тратуараў на 23 вуліцах у Менску адаптуюць пад веласіпедны рух.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Мінгарвыканкама, піша БелТА.

Бліжэйшым часам на 23 вуліцах знізяць вышыню бардзюраў, а таксама нанясуць на тратуары спецыяльную разметку для веласіпедыстаў. Акрамя таго, ля сацыяльна значных аб'ектаў павялічыцца колькасць велапарковак.

Сёння інфраструктура веларуху ў Менску складаецца з магістральнай веладарожкі даўжынёй блізу 27 км, пешаходна-веласіпедных дарожак працягласцю прыкладна 60 км, 35 пунктаў велопроката і больш за 300 велапарковак. Развіццё інфраструктуры спрыяе росту колькасці веласіпедыстаў. Гэтым відам транспарту ў Менску карыстаецца ўжо больш за 360 тыс чалавек. Штогод іх колькасць павялічваецца прыкладна на 40 тыс жыхароў.

У горадзе дзейнічае план дзеянняў у развіцці веларуху. У кожным раёне сталіцы створаныя рабочыя групы, якія праводзяць маніторынгі, выяўляюць праблемныя ўчасткі, складаюць раённыя схемы, планы развіцця руху і кантралююць іх рэалізацыю. Акрамя гэтага, спецыялісты праводзяць абследаванне стану магістральнай веладарожкі, кантралююць навядзенне парадку, устаноўку знакаў, рамонт пакрыцця, нанясенне разметкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках