3 траўня 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Канада адмянілі сумесныя вучэнні з РФ

ЗША і Канада адмянілі сумесныя вучэнні з РФ

ЗША і Канада адмянілі сумесныя вайскова-паветраныя вучэнні з Расеяй, якія сёлета павінны былі адбыцца ля берагоў Аляскі.

Пра гэта паведаміў у чацвер прадстаўнік Аб'яднанага камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнаамерыканскага кантынента Чарльз Марш, паведамляе «Радыё Свабода».

З ягоных слоў, пастанова аб адмене вучэнняў было прынятая міністэрствам абароны ЗША і прэм'ер-міністрам Канады Стывенам Харперам ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.

Сумесныя вучэнні «Зоркі арол» (Vigilant Eagle) праводзіліся ЗША, Канадай і Расеяй штогод з 2007 года. Мэта гэтых вучэнняў заключаецца ў падрыхтоўцы вайскова-паветраных сілаў трох краін да перахопу самалётаў, захопленых тэрарыстамі. На вучэннях 2013 адпрацоўваўся сцэнар, згодна з якім сагнаныя самалёты аказваліся ў паветранай прасторы Расеі і Злучаных Штатаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках