3 траўня 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмовіліся ад абмежавання гандлёвых надбавак на хлеб, мяса і яйкі

12
Улады адмовіліся ад абмежавання гандлёвых надбавак на хлеб, мяса і яйкі

Мінэканомікі адмовілася ад рэгулявання велічыні гандлёвых надбавак на такія сацыяльны прадукты як хлеб, мяса і курыныя яйкі.

Згодна з пастановай Мінэканомікі РБ №59 ад 25 жніўня, тэкст якога апублікаваны сёння, Мінэканомікі адмаўляецца ад рэгулявання коштаў «шляхам прымянення гранічных максімальных гандлёвых надбавак (з улікам аптовай надбаўкі) да адпускных коштаў арганізацый-вытворцаў» на наступныя прадукты: «хлеб жытні і жытнёва-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем паводле рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14 адсоткаў», «мяса (ялавічыну, свініну)» і «яйка курынае свежае».

Гэтым жа дакументам цалкам скасоўваецца рэгуляванне коштаў на малочную прадукцыю ў Магілёўскай вобласці, дзе праводзіцца эксперымент свабоднага коштаўтварэння, піша АФН.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках