3 траўня 2024, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Картэж прынца Гары трапіў у ДТЗ у цэнтры Лондана

2
Картэж прынца Гары трапіў у ДТЗ у цэнтры Лондана

Каля Лонданскага заапарка адзін з паліцэйскіх матацыклаў картэжа прынца Гары на вялікай хуткасці ўляцеў ў аўтамабіль таксі.

Аб гэтым піша The Telegraph.

Кіроўцу матацыкла адкінула наперад на 9 м, кіроўца таксі на Toyota Prius таксама пацярпеў. Абодва яны былі шпіталізаваныя, піша «Газета.Ru».

Range Rover, у якім знаходзіўся прынц Гары, паводле правілаў антытэрарыстычнай бяспекі адразу не спыніўся, а праехаў некалькі сотняў метраў. Адзначаецца, што сам прынц знаходзіўся ў шоку.

«Прынц быў увесь дзень вельмі занепакоены, хацеў пераканацца, што з пацярпелымі усё ў парадку. Ён з палёгкай даведаўся, што яны знаходзяцца ў стабільным стане», - заявіў ягоны прэс-сакратар.

Паводле дадзеных відавочцаў, аўтамабіль прынца ў суправаджэнні чатырох матацыклаў паліцыі «нёсся на шалёнай хуткасці».

Паліцыя праводзіць праверку таго, што адбылося.

Фота: Dougie Allward/JMP/REX

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках