3 траўня 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўка кінула сваіх дзяцей на вуліцы і сышла ў казіно

11
Барысаўка кінула сваіх дзяцей на вуліцы і сышла ў казіно

Жыхарка Барысава пакінула сваіх дзяцей у двары дома і сышла гуляць у казіно.

"28-гадовая жыхарка Барысава пакінула сваіх дзяцей - старэйшай дачцэ 6 гадоў, а малодшай 1 месяц - на вуліцы і на 4 гадзіны сышла гуляць у казіно", - паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прэс-афіцэрка Цэнтральнага РУУС Менска Таццяна Абозная.

"Як вынік - у старэйшай з сясцёр у дзіцячай гарадской інфекцыйнай бальніцы, куды дзяцей перадалі міліцыянты, дыягнаставалі запаленне міндалін", - распавяла прэс-афіцэрка.

Паводле яе слоў, супрацоўнікамі інспекцыі ў справах непаўналетніх (ІСН) Цэнтральнага РУУС сталіцы падчас правядзення прафілактычнай адпрацоўкі раёна ў двары аднаго з дамоў былі выяўленыя пакінутыя без нагляду двое малалетніх дзяцей - шасцігадовая дзяўчынка і яе сястра, якой ледзь споўніўся адзін месяц.

"Як высветлілася пасля, маці дзяцей, 28-гадовая жыхарка Барысава, у гэты момант знаходзілася ў адным з казіно, дзе гуляла ў азартныя гульні. Агулам дзяўчынкі правялі адны больш за чатыры гадзіны", - дадала Абозная.

Цяпер паводле гэтага факту праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, будзе разглядацца пытанне аб прызнанні дзяўчынак у патрэбе дзяржаўнай абароны ў адпаведнасці з патрабаваннямі дэкрэта прэзідэнта "Аб дадатковых захадах дзяржаўнай абароны дзяцей у нешчаслівых сем'ях".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках