3 траўня 2024, Пятніца, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея размясціла ў Крыме 20 знішчальнікаў

15
Расея размясціла ў Крыме 20 знішчальнікаў

Расейскія знішчальнікі Су-30 ужо базуюцца на аэрадроме ў "Бельбеку" блізу Севастопаля.

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю РІА "Новости" прызначаны акупацыйнай уладай Крыма в.а. губернатара Севастопаля Сяргей Меняйлаў.

Раней "Бельбек" выкарыстоўваўся ў якасці ўрадавага аэрадрома Украіны, там таксама была дыслакаваная частка СПА.

"Новыя самалёты тыпу Су-30 ужо базуюцца на "Бельбек", - сказаў Меняйлаў.

Ён не ўдакладніў колькасць самалётаў, аднак крыніцы выдання паведамляюць аб базаванні да 20 знішчальнікаў.

Меняйлаў нагадаў аб прынятай урадам РФ пастанове пераўтварыць "Бельбек" у аэрадром супольнага базавання, падвойнага прызначэння - вайсковага і грамадскага. Для базавання вайсковых самалётаў там трэба будзе зрабіць дадатковыя стаянкі і пляцоўкі.

Су-30 (паводле кадыфікацыі NATO - Flanker-C) - савецкі/расейскі двухмясцовы шматмэтавы знішчальнік. Створаны на базе вучэбна-баявой мадыфікацыі Су-27УБ шляхам глыбокай мадэрнізацыі.

Прызначаны для кіравання групавымі баявымі дзеяннямі знішчальнікаў пры выкананні задач заваёвы панавання ў паветры, забеспячэння баявых дзеянняў іншых родаў авіяцыі, прыкрыцця наземных войскаў і аб'ектаў, знішчэння дэсантаў ў паветры, а таксама для вядзення паветранай разведкі і знішчэння наземных або надводных мэтаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках