3 траўня 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка патлумачыў, што значыць «асаблівы статус» Данбаса

18
Юрый Луцэнка патлумачыў, што значыць «асаблівы статус» Данбаса

У законе будзе прапісаная магчымасць добраахвотнага фінансавання Данбаса як Украінай, так і Расеяй.

Пра гэта ў пятніцу 12 верасня журналістам заявіў дарадца прэзідэнта Украіны Юры Луцэнка, піша "РБК-Украіна".

"У праекце закона аб асаблівым статусе, які будзе ўнесены ў парламент на наступным тыдні, мяркуецца асаблівы гуманітарны статус, гэта значыць у чарговы раз пацвердзіцца гарантыя выкарыстання расейскай мовы, што ўжо гарантавана ўсімі магчымымі і немагчымымі дакументамі", - сказаў ён.

"Будзе гарантаванае права на абранне дэпутатаў гарадскіх і раённых радаў... і адмысловы эканамічны рэжым, які, я б параўнаў са свабоднай эканамічнай зонай, гэта значыць усё заробленае застаецца ў рэгіёне. Таксама бюджэт гэтай зоны можа напаўняцца сродкамі Масквы і Кіева. Яны павінны плаціць за ўсё самі, калі гэта асаблівы статус, але гэта грошы уласна заробленыя, а таксама выдадзеныя з добрай волі Кіева і Масквы", - заявіў Луцэнка.

На пытанне аб тым, каму будуць плаціць падаткі гэтыя раёны, ён адказаў: "Гэта адкрытае пытанне".

Раней сёння прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што асаблівы часовы рэжым функцыянавання мясцовага самакіравання на Данбасе не будзе несці пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці або суверэнітэту Украіны.

"Я прапаную канстытуцыйныя змены, калі людзі на месцах могуць уплываць на сітуацыю, вырашаць, якой на мясцовай тэрыторыі мовай карыстацца, якія падзеі адзначаць, як выдаткоўваць грошы з мясцовага бюджэту, бо большасць гэтых грошай застанецца ў муніцыпальных бюджэтах", - растлумачыў прэзідэнт. У той жа час, паводле ягоных слоў, будуць пытанні, якія застануцца выключна ў руках цэнтральных органаў улады.

Нагадаем, у пратаколе абб выніках кансультацый трохбаковай кантактнай групы для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны, падпісаным у Менску 5 верасня, паказваецца на неабходнасць дэцэнтралізацыі ўлады на Данбасе, у тым ліку шляхам прыняцця закона Украіны "Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей"(закон аб адмысловым статусе).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках