3 траўня 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19 верасня Ізраіль скасуе візы для беларусаў

8
19 верасня Ізраіль скасуе візы для беларусаў

Падпісанне дамовы аб скасаванні візавага рэжыму паміж Ізраілем і Беларуссю адбудзецца ў Менску 19 верасня.

Пра гэта паведаміў сёння ў Віцебску Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал, паведамляе БелТА.

Амбасадар адзначыў, што знакавая падзея для грамадзян дзвюх краін адбудзецца ў памяшканні Міністэрства замежных спраў Беларусі. Подпісы пад дакументам паставяць міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр абсорбцыі Ізраіля, сустаршыня ізраільска-беларускай камісіі ў эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве Софа Ландвер.

«Пагадненне аб скасаванні візавага рэжыму зроблена паводле той жа схемы, паводле якой Ізраіль скасаваў візы з Расеяй і Украінай. Грамадзяне нашых краін змогуць на працягу 180 дзён, гэта значыць паўгода, знаходзіцца на тэрыторыі адпаведна Ізраіля або Беларусі без афармлення візы», - сказаў Іосіф Шагал, падкрэсліўшы, што гэтая норма распаўсюджваецца на радавых грамадзянаў і не тычыцца ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Амбасадар Ізраіля звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што з моманту падпісання дамовы да ўваходжання яе ў дзеянне неабходны некаторы час для праходжання тэхнічных працэдур. Аб дні ўваходжання ў дзеянне дамовы будзе паведамлена дадаткова.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках