4 траўня 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачалі забараняць канцэрты Ратару пасля публікацыі яе фота са сцягам Украіны

62

Канцэрты 67-гадовай украінскай спявачкі Сафіі Ратару скасавалі адразу ў трох расейскіх гарадах - Томску, Кемераве і Хабараўску.

Прадстаўнікі зоркі мяркуюць, што такія меры звязаныя з тым, што некаторыя сямейнікі зоркі адкрыта выказваюць сваю патрыятычную пазіцыю, піша obozrevatel.com.

Нагадаем, у дзень незалежнасці Украіны Ратару сфатаграфавалася з жоўта-блакітным сцягам разам з усёй сям'ёй: сынам Русланам Еўдакіменкам, нявесткай Святланай і ўнучкай Сафіяй. Сын зоркі выклаў здымак на старонцы ў сацыяльнай сетцы, суправадзіўшы яго каментаром: «Слава Украіне».

Пасля гэтага ў спявачкі адзін за адным пачалі скасоўвацца канцэрты. У дырэктара артысткі Сяргея Лаўрова свая версія на гэты конт:

- Указанні прыходзяць зверху. Нібыта ад губернатараў і мэраў гарадоў. Выразных прычын яны не даюць. Проста кажуць, што канцэрт скасоўваецца з тэхнічных прычын. У Кемераве сказалі, што выступ быў забаронены губернатарам. Мы сталі разбірацца ў гэтай сітуацыі. Пасля гэтага канцэрт аднавілі як ні ў чым ні бывала. У Томску нам сказалі, што шоў скасаванае праз эканамічную немэтазгоднасць. Хоць канцэрт Сафіі Ратару прыносіць столькі грошай! Хутчэй Томская філармонія эканамічна немэтазгодная.

Пакуль прадстаўнікам зоркі атрымалася аднавіць канцэрты толькі ў Томску і Кемераве. З Хабараўскам справа ідзе складаней. Арганізатары ні пры якіх умовах не жадаюць праводзіць канцэрт.

- Калі канцэрт не адновяць, мы ўсё роўна 26 кастрычніка прыедзем у Хабараўск і правядзём там мітынг, - пракаментаваў прадстаўнік спявачкі Сяргей Лаўроў.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках