3 траўня 2024, Пятніца, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП праводзіць ператрус у офісе IKEA ў Хімках

9
АМАП праводзіць ператрус у офісе IKEA ў Хімках

На тэрыторыю «Хімкі Бізнэс Парку», дзе знаходзіцца цэнтральны офіс кампаніі IKEA, прыбылі падраздзяленні АМАПу і прадстаўнікі ўпраўлення СК.

У будынку праходзіць ператрус.

Як паведамілі РБК прадстаўнікі IKEA, супрацоўнікі кампаніі аказваюць дапамогу прадстаўнікам СК, на час правядзення ператрусу былі адключаныя сэрверы кампаніі. Як удакладнілі суразмоўцы РБК, следчыя дзеянні праводзяцца ў сувязі з крымінальнай справай аб набыцці ўчастка зямлі, які належыць «ТАА ІКЕА Ханім Лтд».

Судовая цяжба з нагоды ўчастка зямлі ў Хімках доўжыцца ўжо не адзін год. Яшчэ ў 1991 годзе Хімкінскі гарсавет народных дэпутатаў наважыў перадаць у калектыўную ўласнасць «Калектыўнага сельскагаспадарчага прадпрыемства (КСП) «Хімкі» ўчастак плошчай 1560 га. У 1993 годзе распараджэннем адміністрацыі Хімкінскага раёна КСП «Хімкі» страціла права ўласнасці на 20,88 га зямлі, якая ўваходзіць у гэты ўчастак і была перададзена ў арэнду ІКЕА тэрмінам на 49 гадоў для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці.

У 2007 годзе ІКЕА распачала на ўчастку будаўніцтва, а пазней выкупіла гэтую зямлю. Але ў 2012 КСП «Хімкі» выйграла ў Маскоўскім абласным арбітражы пазоў аб праве на гэтую зямлю. Аднак пазней апеляцыйная інстанцыя адмяніла гэтую пастанову ў карысць ІКЕА, а 31 студзені 2013 Федэральны арбітражны суд Маскоўскага акругі адмяніў усе судовыя акты і адправіў справу на перагляд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках