4 траўня 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У раёне Енакіева зніклі два беларусы

9

7 верасня ў раёне горада Енакіева ва Украіне зніклі два беларусы - браты Аляксандр і Эдуард Хадзько.

Шмат гадоў Аляксандр і Эдуард жывуць ва Украіне, у горадзе Славянску, маюць від на жыхарства і прапіску ў Краматорску. Некалі, яшчэ ў часы Савецкага Саюза, у Краматорск размеркавалі іх бацьку, які там і застаўся. Але і 49-гадовы Аляксандр, і 28-гадовы Эдуард - грамадзяне Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

7 верасня яны на аўтамабілі «Шкода» выехалі з Данецку ў Славянск праз Краснаармейск, але іх развярнулі назад. А 18-й гадзіне яны апошні раз выходзілі на сувязь, распавяла жонка Аляксандра Хадзько Юлія:

«Яны паехалі ў кірунку Данецка. І калі вярталіся, на зваротным шляху патрапілі пад абстрэл, як я разумею. Бо ў нас у Данбасе цяпер невядома што адбываецца. Апошні раз мы з імі звязваліся ў раёне горада Енакіева. Яны сказалі, што там абстрэл, сувязь абарвалася, і пасля ніякай інфармацыі няма».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках