3 траўня 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Сікорскі стане маршалкам Сейма Польшчы

2
Gazeta Wyborcza: Сікорскі стане маршалкам Сейма Польшчы

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў прапанову заняць пасаду спікера Сейма.

Пра гэта піша польскае выданне Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Эва Копач, якая, хутчэй за ўсё, стане кіраўніцай урада краіны, некалькі дзён вядзе неафіцыйныя размовы з кандыдатамі на пасаду міністраў, павінна прадставіць прэзідэнту склад кабінета, а таксама прапанаваць падыходных кандыдатаў на самыя высокія пасады ў Сейме. Сёння яна сустрэлася з Радаславам Сікорскім і прапанавала яму заняць пасаду спікера парламента. Міністр замежных спраў Польшчы прыняў гэтую прапанову.

Палітык з партыі «Грамадзянская платформа» кажа, што маршалак шукала кандыдата, які б аб'яднаў розныя групы ўнутры партыі, і ў той жа час забяспечыў бесперашкоднае выкананне прыярытэтнага заканадаўчага пакета, звязанага з абаронай. Ён павінен быць падрыхтаваны міністрам абароны Томашам Семянякам у супрацоўніцтве з прэзідэнтам. Камароўскі прапанаваў, каб Польшча выдзеліла войску 2% ВУП, і пастанова павінна ўвайсці ў дзеянне з 2016 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках