3 траўня 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славацкі біскуп: Грэка-каталіцкая царква мае вялікі патэнцыял у Беларусі

12
Славацкі біскуп: Грэка-каталіцкая царква мае вялікі патэнцыял у Беларусі

Сітуацыя, у якой знаходзяцца беларускія грэка-каталікі, застаецца цяжкай.

Пра гэта заявіў біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай епархіі ў Славакіі Мілан Лях паводле вынікаў свайго візіту ў Беларусь на ўрачыстасці ў гонар беларускага біскупа Чэслава Сіповіча, піша «Тэлеграф».

Ён нагадаў, што адраджэнне Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў 1990 годзе пачыналася практычна з нуля. «Не маюць свайго біскупа, што я разглядаю як вялікую шкоду, бо без яго цяжка весці перамовы з уладай і іншымі інстытутамі. Ёсць дзесяць жанатых святароў, тры рэдэмптарысты і адзін студзіт. Адна манашка студзітка. Храмаў няма, бо іх нельга будаваць. Боская літургія славіцца ў дамах, дзе маюцца хатнія капліцы. Некаторыя бачылі жывога грэка-каталіцкага біскупа ўпершыню, калі я служыў архірэйскую Боскую літургію», - адзначыў біскуп у каментары прэс-службе Браціслаўскай епархіі.

«Гэтая царква мае вялікі духоўны патэнцыял, бо іх папярэднікі пацярпелі, я б сказаў, нават больш, чым у нас. Толькі адзін прыклад з адной парафіі: у 1939 годзе, калі Саветы прыйшлі, арыштавалі, катавалі да смерці мясцовага грэка-каталіцкага святара. У 1942 прыехалі нацысты спалілі прыход акрамя храма. У 1944 годзе савецкая армія прыбыла і расстраляла царкву. Такім чынам, на працягу пяці гадоў ад прыходу не засталося нічога. Многія святары і прыхаджане за вернасць Каталіцкаму Касцёлу пралівалі сваю кроў, гэта не можа застацца без адказу», - мяркуе іерарх.

«У параўнанні з Грэка-каталіцкай царквой у Беларусі мы ў Славакіі адчуваем сябе нашмат лепш», - падкрэсліў біскуп Мілан.

Фота: krynitsa.info

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках