3 траўня 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ спыніла атаку расейскіх спецслужбаў

9
СБУ спыніла атаку расейскіх спецслужбаў

Служба бяспекі Украіны адбіла кібератаку расейскіх спецслужбаў.

Яна была зробленая ў мэтах атрымання незаконнага доступу да персанальных звестак грамадзян Украіны і службовай інфармацыі дзяржаўных органаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ.

«Падчас мерапрыемстваў у супрацьдзеянні інфармацыйнай агрэсіі Расеі супраць Украіны выяўлена шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, якое расейскія спецслужбы выкарыстоўвалі для атрымання несанкцыянаванага доступу да звестак, якія апрацоўваюцца на кампутарах, - гаворыцца ў паведамленні. - Гэтую інфармацыйную атаку мы адбілі. Але трэба быць гатовым, што яна далёка не апошняя. Павінны ўлічваць, што пры распрацоўцы новых версій шкоднасных кампутарных праграм расейскія спецслужбісты выкарыстоўваюць методыку псіхалагічных дыверсій. Бо першай рэакцыяй кожнага нармальнага чалавека, які атрымаў ліст з такой назвай, будзе адкрыць яго, каб кінуцца на дапамогу. У гэтым цынічны разлік».

Паводле звестак СБУ, на асабістыя і службовыя паштовыя скрыні ўкраінскіх грамадзян рабілася масавае распаўсюджванне паведамленняў са спасылкай на нібы важную інфармацыю «аб сепаратыстах на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей». Назвы такіх лістоў і адрасы адпраўнікоў пастаянна мяняліся. У прыватнасці, адзін з іх нібыта ўтрымліваў агульны спіс закладнікаў, якія знаходзяцца ў тэрарыстаў.

Пры гэтым лісты ўтрымлівалі спасылкі на файл, заражаны вірусам, які забяспечваў поўны кантроль над кампутарам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках