4 траўня 2024, Субота, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праспект Пераможцаў перакрыюць

2
Праспект Пераможцаў перакрыюць

Заўтра сталіца Беларусі адзначыць свой 947 дзень нараджэння.

Свята абяцае быць шумным, вясёлым і паўсюдным, што, аднак, створыць пэўныя цяжкасці для руху транспарту ў некаторых раёнах горада. Частка вуліц будзе перакрытая, піша onliner.by.

Паводле інфармацыі Таццяны Харлінскай, кіраўніка прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, наступныя ўчасткі будуць закрытыя для руху:

- З 21:00 сённяшняга дня і да заканчэння святочных мерапрыемстваў будзе абмежаваны ўезд на плошчу Свабоды, а таксама на тэрыторыю, прылеглую да Палаца спорту;

- З 11:00 да 14:00 будзе забаронены рух па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Гвардзейскай да Інтэрнацыянальнай і па праспекце Машэрава ад вуліцы Заслаўскай да Даўмана;

- Па вуліцы Прытыцкага ад праспекта Пушкіна да вуліцы Жудро з 12:00 да 15:00;

- Будзе зачынены праезд да гатэля «Планета» з боку вуліцы Мельнікайтэ, уезд на завулак Канатны і ў Студэнцкую вёску.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках