3 траўня 2024, Пятніца, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава арыштавалі на 15 дзён і аштрафавалі

10
Паўла Вінаградава арыштавалі на 15 дзён і аштрафавалі

Суд Маскоўскага раёна сталіцы 12 верасня арыштаваў на 15 дзён актывіста моладзевай ініцыятывы «Змена» Паўла Вінаградава за «брыдкаслоўе».

Таксама яго пакаралі штрафам у паўтара мільёна рублёў за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду і штрафам у 450 тысяч рублёў за нібыта распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў сведак-міліцыянтаў Канцавога і Вярбіцкага, Вінаградаў нібыта 11 верасня піў піва на стадыёне каля ўчастка. Але вядома, што 11 верасня ён на працягу дня знаходзіўся ў аддзяленні міліцыі. Аднак і тут суддзя Таццяна Матыль прызнала яго вінаватым. Павел заяўляў адвод суддзі, аднак яна яго адхіліла.

Актывіст прызнаў сябе вінаватым толькі ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду: калі да яго прыйшлі з праверкай міліцыянты, ён выйшаў з хаты.

11 верасня раніцай Павел пайшоў у пастарунак, каб адзначыцца згодна з умовамі прэвентыўнага нагляду. Аднак дадому ён ужо не вярнуўся.

Былы палітвязень Павел Вінаградаў - рэкардсмен у адвольных затрыманнях. У сакавіку ён быў асуджаны на 25 дзён арышту і трымаў галадоўку.

У жніўні Вінаградава арыштавалі на 10 дзён. Ён распавёў, што гэта яго 16-я адміністрацыйная справа, і з гэтага ліку 9 былі паводле абвінавачвання ў хуліганстве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках