Беларускія гандбалісткі прайгралі полькам на турніры ў Чэхіі
- 13.09.2014, 11:52
- 2,871
Гандбалісткі зборнай Беларусі з вялікім лікам прайгралі камандзе Польшчы на міжнародным турніры ў чэскім Хэбе.
Як паведамляе БелТА, пасля стартавай перамогі над славачкі (31:30) у паядынку другога тура, падапечныя Тамажа Чатэра відавочна не настроіліся на гульню з польскімі гандбалісткамі і саступілі ва ўсіх артыкулах - 22:36 (13:16). Самай выніковай у складзе беларусак апынулася Наталля Коціна, якая закінула 5 мячоў.
Сёння беларускія гандбалісткі завершаць турнір сустрэчай з гаспадынямі спаборніцтваў, якія напярэдадні адолелі славацкую дружыну з лікам 28:26.
Становішча каманд перад заключным турам такое: Польшча - 3 балы, Чэхія - 3, Беларусь - 2, Славакія - 0.
Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі ў гэтыя дні праводзяць чарговы збор у Менску. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Юрыя Шаўцова трэніруюцца толькі прадстаўнікі беларускіх клубаў:
Брамнікі: Віталь Чарапенька (БГК імя Мяшкова, Берасце), Іван Мароз («Гомель»), Іван Мацкевіч (СКА, Менск);
Палявыя гульцы: Іван Броўка, Мікіта Вайлупаў, Віктар Зайцаў, Аляксандр Бачко, Аляксей Шынкель, Андрэй Каляровіч, Кірыл Князеў (усе - СКА, Менск), Андрэй Юрынок («Віцязь-РДВАР», Менск), Дзмітрый Камышык, Алег Астрашапкін, Вячаслаў Шумак (усе - БГК імя Мяшкова, Берасце), Міхаіл Нежура («Гомель»).
Тым часам лідар беларускай дружыны Сяргей Рутэнка здабыў чарговы тытул у складзе гішпанскай «Барселоны». Чэмпіёны Гішпаніі ў Катары сталі пераможцамі Кубка свету сярод клубаў, абыграўшы 12 верасня ў вырашальным паядынку катарскі «Аль-Садам» з лікам 34:26. Капітан зборнай Беларусі закінуў у фінальным матчы 5 мячоў.
Фота з архіву