Кабзон сабраўся спяваць гімн Новарасеі
52- 13.09.2014, 13:35
- 20,151
Расейскі спявак Іосіф Кабзон пагадзіўся ўзяць удзел у напісанні гімна для самаабвешчанай Новарасеі.
Пра гэта ў сацсетцы Фэйсбук напісаў экс-нардэп Алег Цароў, які знаходзіцца ў вышуку за супрацоўніцтва з тэрарыстамі.
«Музыку да гімна Іосіф Давыдавіч прапануе ўзяць з песні «Масква-Данбас», - напісаў Цароў. Словы ж спявак прапанаваў напісаць сябру Грамадскай палаты Расеі паэту Андрэю Дзяменцьеву.
Выканаць гімн, на думку Кабзона, павінен Чырванасцяжны Ансамбль песні і танца Расейскага Войска. Спявак паабяцаў дамовіцца аб гэтым з калектывам.
Нагадаем, дагэтуль Кабзон таксама выконваў гімн горада Днепрапятроўска. Менавіта там спявак пражыў 17 гадоў і атрымаў званне ганаровага грамадзяніна. Але дэпутаты Днепрапятроўскай гарадской рады на сесіі пазбавілі народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона гэтага звання.