Пасажырскі самалёт з РФ не пусцілі ва Украіну
9- 13.09.2014, 21:10
- 32,078
Рэйс расейскай авіякампаніі «Трансаэро» не быў дапушчаны ў неба Украіны.
Ён здзейсніў вымушаную пасадку ў Краснадары. Як сведчаць звесткі сэрвісу Flightradar, рэйс з Масквы на грэцкі востраў Корфу (UN9159) аблятаў Украіну ўздоўж усходняй мяжы, піша NEWSru.com.
Тэлеканал LifeNews сцвярджае, што дыспетчары не прапусцілі самалёт Boeing 737, адмовіўшыся прыняць ля самай мяжы з Украінай і не тлумачачы прычын.
Пілоты авіялайнера прынялі пастанову рухацца паводле маршруту ў абыход ўкраінскай паветранай прасторы, але з-за таго, што самалёт здзейсніў некалькі кругоў над Бранскай вобласцю, спатрэбілася дазапраўка. Рэйс сеў у аэрапорце Краснадара пад 14:30 паводле маскоўскага часу.
Праз амаль тры гадзіны самалёт зноў падняўся ў паветра і прайшоў праз Турцыю ў канчатковы пункт - аэрапорт Яніс Кападзістрыяс.
Звесткі Flightradar пры гэтым сведчыць, што ў папярэднія дні рэйс выконваўся без заходу ў паветраную прастору Украіны: самалёт ляцеў над Беларуссю, Польшчай, Славакіяй, Вугоршчынай і Сербіяй, пакідаючы Украіну на поўдні і на усходзе.