4 траўня 2024, Субота, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцэнюк: Пагадненне з ЕЗ будзе выконвацца з першага дня

9
Арсеній Яцэнюк: Пагадненне з ЕЗ будзе выконвацца з першага дня

Сёння Вярхоўная Рада Украіны павінна ратыфікаваць пагадненне з ЕЗ.

Урад краіны будзе выконваць яго з першага дня ўваходжання дакумента ў дзеянне. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк у эфіры праграмы «Свабода слова» на ICTV, піша «Украінская праўда».

«Я спадзяюся, што заўтра канстытуцыйная большасць народных дэпутатаў Украіны прагаласуе за тое, каб гэта стала законам (...) Урад будзе выконваць пагадненне з першага дня. На сераду ў нас запланавана пасяджэнне ўрада, дзе ўрад прыме пастанову аб так званай імплементацыі гэтага пагаднення, - паведаміў ён. - [Прэм'ер РФ] Мядзведзеў заявіў, што яны патрабуюць ад украінскага парламента, каб ён прыняў нейкую асаблівую пастанову аб адтэрміноўцы пагаднення. Я хацеў бы афіцыйна заявіць пазіцыю ўрада Украіны: ніякіх пастаноў аб тым, каб была адтэрмінаваная імплементацыя пагаднення, прымацца не будзе. Ніякай дыскусіі з гэтай нагоды няма».

У пытанні асаблівага статусу Данецкай і Луганскай абласцей, кіраўнік урада заявіў што на саступкі Пуціну ісці нельга.

«Ці ёсць вера ў тое, што дзякуючы нейкім саступак або прыняццю нейкага законапраекта супрацьстаянне скончыцца і расейскі прэзідэнт адмовіцца ад сваіх планаў? Нуль веры», - падкрэсліў Арсеній Яцэнюк.

Нагадаем, 27 чэрвеня 2014 года была падпісаная эканамічная частка Пагаднення. Некалькі дзён назад стала вядома, што праз ціск Масквы яна ўвойдзе ў дзеянне не раней 31 снежня 2015 г.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках