3 траўня 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія палітыкі заклікалі Шатландыю не адасабляцца

6
Брытанскія палітыкі заклікалі Шатландыю не адасабляцца

Лідэры асноўных палітычных партый Брытаніі падпісалі дакумент з заклікам да Шатландыі не галасаваць за аддзяленне і незалежнасць.

Цяперашні прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран, лідэр апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Эд Мілібэнд і лідэр Ліберал-дэмакратычнай партыі Нік Клег заклікалі шатландцаў не адказваць «так» на пытанне аб тым, ці павінна Шатландыя стаць незалежнай дзяржавай, паведамляе BBC.

Пры гэтым у дакуменце падкрэсліваецца, што застаючыся ў складзе Вялікабрытаніі, шатландскі парламент атрымае значна больш шырокія магчымасці ў кіраванні краінай, а самой Шатландыі абяцаюць больш справядлівае размеркаванне даходаў ад прыродных рэсурсаў.

На мінулым тыдні ўсе тры палітыкі паасобку пабывалі ў Шатландыі і таксама заклікалі яе жыхароў не аддзяляцца ад Брытаніі.

Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі прызначаны на 18 верасня. Выбаршчыкі павінны будуць даць адказ на адзінае пытанне: «Ці павінна Шатландыя быць незалежнай краінай?»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках