3 траўня 2024, Пятніца, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмольнік: «Большай агіднасці і бессаромнасці я ў сваім жыцці не бачыў»

39
Ярмольнік: «Большай агіднасці і бессаромнасці я ў сваім жыцці не бачыў»

Актор, які ўдзельнічаў у выбарах у Масгардуму ад партыі «Грамадзянская платформа», заявіў, што больш ніколі не будзе ўдзельнічаць у выбарах.

У новай Масгардуме будуць працаваць прадстаўнікі чатырох партый і дэпутаты-самавылучэнцы.

- Я ніколі ў жыцці больш у выбарах удзельнічаць не буду. Бо большай агіднасці і большай бессаромнасці я ў сваім жыцці не бачыў, - сказаў Леанід Ярмольнік, паведамляе ІТАР-ТАСС.

З ягоных слоў, ён быў сведкам, як дапускаліся «беспакараныя парушэнні перадвыбарнай барацьбы».

- Я паўгода жыцця прысвяціў таму, што я хацеў выдаткаваць частку жыцця, клапоцячыся пра людзей, слухаючы іх спадзяванні, надзеі. Я тры месяцы амаль па два разы на дзень сустракаўся з выбаршчыкамі ў дварах. Я ведаю, што фізічна людзі, якія прыходзілі, за рэдкім выключэннем, прагаласавалі за мяне. А перамагла «Адзіная Расея»

На ягоную думку, выбары з 20-адсоткавай яўкай нельга ўважаць за сапраўдныя.

- Аспрэчваць я нічога не буду абсалютна, - падкрэсліў Ярмольнік.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках