4 траўня 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робат-гепард навучыўся бегаць без ланцуга (Відэа)

1

Робат-гепард, дзецішча інжынераў Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута (MIT), навучыўся бегаць без ланцужка з хуткасцю да 16 кіламетраў у гадзіну.

Галоўнай інавацыяй стаў алгарытм для скачкоў: кожную канечнасць робата запраграмавалі на тое, каб прыкладаць пэўную сілу ў долю секунду, калі «нага» кранаецца зямлі. Так робат вытрымлівае зададзеную хуткасць, піша Lenta.ru.

Рух у кірунку высілку - гэта падыход, якім карыстаюцца і спрынтэры. «Усэйн Болт, напрыклад, не проста хутка перасоўвае ногі. Бегуны павялічваюць штурхальнае намаганне, упіраючыся ў зямлю з большай сілай, і так у іх атрымліваецца пераадолець большую адлегласць, не змяняючы частаты кроку», - распавядае Санбэ Кім (Sangbae Kim), ад'юнкт-прафесар тэхналогіі машынабудавання. Акрамя таго, гэты падыход дапамог робату свабодна перасоўвацца ў рэальным ландшафце, што мае шмат няроўнасцяў.

Алгарытм, распрацаваны Кімам і ягонымі калегамі, вызначае, якую сілу павінна прыкласці кожная канцавіна робата, дакранаючыся да зямлі. Гэтай сілы, вырашылі навукоўцы, павінна быць дастаткова для пераадолення гравітацыі і руху наперад. «Калі ведаю, колькі часу мая нага праводзіць на зямлі, а маё цела - у паветры, мне становіцца зразумела, што трэба для пераадолення сілы прыцягнення. Для скачка ж трэба, напрыклад, падвоіць гэтую сілу», - тлумачыць Кім.

Дзякуючы спецыяльнаму электраматору, таксама сканструяванаму ў MIT, робат-гепард перасоўваецца практычна бясшумна, як сапраўдная жывёліна. У найбліжэйшай будучыні хуткасць робата плануецца павялічыць ужо да 50 кіламетраў у гадзіну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках