3 траўня 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі трэнер атрымае €4 мільёны за звальненне з «Лакаматыва»

4
Беларускі трэнер атрымае €4 мільёны за звальненне з «Лакаматыва»

Звальненне Леаніда Кучука са сваёй пасады каштавацьме клубу 4 млн еўраў.

15 верасня прэзідэнтка «Лакаматыва» Вольга Смародская правяла сустрэчу з галоўным трэнерам Леанідам Кучуком, у выніку якой была прынятая пастанова адхіліць спецыяліста ад працы з камандай.

Паводле інфармацыі газэты «Спорт-Экспресс», звальненне Кучука са сваёй пасады каштавацьме клубу 4 млн еўраў. Таксама клуб павінен будзе аплаціць канвенцыйны штраф пяці спецыялістам з трэнерскага штаба Кучука.

Цяперашні заробак трэнера з Беларусі складае блізу €1 млн на год, а кантракт разлічаны да лета 2015 года.

Калі «Лакаматыў» пастановіць пазбавіцца ад беларускага спецыяліста афіцыйна, канвенцыйны штраф складзе блізу €2,5 млн.

З усяго відаць, у гэтым выпадку будзе выкарыстаны варыянт, пры якім Кучук афіцыйна будзе далей лічыцца ў клубе, каб унікнуць выплаты штрафу.

Цяпер стасункі кіраўніцтва клуба з трэнерам павінны будуць абладзіць ягоны агент і юрысты. Не выключаецца яшчэ адзін варыянт, пры якім стораны здолеюць дамовіцца аб скасаванні стасункаў з узаемнай згоды.

Раней паведамлялася, што іншымі прэтэндэнтамі на пасаду галоўнага трэнера каманды з'яўляюцца Міядраг Божавіч з «Растова», экс-настаўнік «Рубіна» Курбан Бердыеў і Рабэрта Манчыні. Апошні, паводле звестках італійскай прэсы, ужо запатрабаваў ад «Лакаматыва» заробак у суме €6 млн за сэзон.

Леанід Кучук - былы савецкі футбаліст, цяпер беларускі трэнер. Гуляў на пазіцыі нападніка, а потым - абаронцы. Нарадзіўся 27 жніўня 1959 года ў Менску.

Выступаў за менскае «Дынама» (1979-1982), гомельскі «Гомсельмаш» (1982-1988), віцебскі КІМ (1989-1991), «Маладзечна» (1992-1994), менскую «Атаку-аўру» (1995-1997). Скончыў кар'еру ў 1998 годзе ў «Дынама-93» (Менск). У ім жа ў 1998-м правёў дзве гульні ў якасці трэнера. У канцы таго ж года малады настаўнік узначальваў «Маладзечна». У 2003-м працаваў старшым трэнерам у менскім «Лакаматыве».

З 2004 да 2010 Кучук кіраваў малдоўскім «Шэрыфам», з якім стаў шасціразовым чэмпіёнам Малдовы, трохразовым уладальнікам Кубка краіны. У сэзоне 2009-2010 клуб выступаў у Лізе чэмпіёнаў, у якім дайшоў да этапу плэй-оф, а затым гуляў у Лізе Еўропы.

У траўні 2010 года Кучук быў прызначаны галоўным трэнерам белгарадскага «Салюта», а ў жніўні падаў у адстаўку. З чэрвеня 2011 года да снежня 2012 працаваў ва ўкраінскім «Арсенале» (Кіеў). Першую палову 2013 года ўзначальваў расейскую «Кубань», пасля чаго прыняў прапанову маскоўскага «Лакаматыва».

Кучук прызнаваўся найлепшым трэнерам чэмпіянатаў Малдовы (2009), Украіны (2012), найлепшым трэнерам года Беларусі (2013).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках