4 траўня 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Салігорскім расейскія «казакі» ўсталявалі крыж

42

Каля вёскі Пагост (Салігорскі раён) усталявалі праваслаўны крыж з памятнай шыльдай ўнізе.

На шыльдзе згадваюцца «Гетман Касцерскі, Іван Сакалоўскі - таварышы, якія паклалі свае жыцці за веру і народ 3 верасня 1648». І подпіс: «Ад казакоў Святой Русі».

У гонар каго ўсталяваны гэты мемарыяльны знак, у каментары «Радыё Свабода» распавёў гісторык Алесь Краўцэвіч.

«1648 - гэта пачатак украінска-польскай вайны на чале з Багданам Хмяльніцкім. І на нашай тэрыторыі былі казацкія аддзяленні, гэта вядомы факт. Залатарэнка быў галоўным атаманам. А Касцерскі і Сакалоўскі - хутчэй за ўсё, камандзіры нейкіх асобных аддзяленняў. Я думаю, што гэты знак паставілі не ўкраінцы, а так званыя расейскія казакі, якія адраджаюцца і ў Беларусі. Гэта экспансія расейскага пранікнення», - мяркуе гісторык.

«Гэтыя ўкраінскія казакі ў 1648 ваявалі ў саюзе з Масквой. І, я думаю, гэты акт ўстанаўлення помніка - гэта расейска-візантыйска-азіяцкая ідэалагічная штука: вось тады было брацтва расейскага ды ўкраінскага народа, разам ваявалі, разам гінулі за свабоду. А паставілі яе, на жаль, нашыя казакі, якія штучна адраджаюцца», - працягнуў Краўцэвіч.

«Такія помнікі стаяць не павінны, бо казакі у нас адназначна не былі вызваліцелямі, яны палілі гарады, вёскі, палілі местачкоўцаў, з імі ваявалі. Яны былі тады хаўруснікаў расейскага войска, войскі Маскоўскай дзяржавы, і іх у тым жа 1648 «выставіў» Януш Радзівіл, вялікі гетман літоўскі. Гэта такі казуістычны акт: маўляў, там, ва Украіне, хунта кіруе, а мы разам з украінцамі былі разам і тут у Беларусі ваявалі. Гэта на 99,99% штучныя казацкія структуры ўсталявалі крыж і дошку», - дадаў ён.

У адказе на зварот дырэктара Агенцтва дзелавых сувязяў Валянціна Лапана старшыня Салігорскага райвыканкама паведаміў, што гэтая мемарыяльная дошка дэмантаваная.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках