27 красавiка 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец спрабаваў пераплыць мяжу КНДР

7
Амерыканец спрабаваў пераплыць мяжу КНДР

Паўднёвакарэйскія памежнікі арыштавалі грамадзяніна ЗША.

Ён спрабаваў нелегальна пераплысці раку, якая падзяляе дзве Карэі, перадае агенцтва Yonhap. Мужчына ва ўзросце крыху больш за 30 гадоў на допыце прызнаўся, што збіраўся дабрацца да КНДР, каб сустрэцца з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ыном, паведамляе агенцтва Reuters.

Нагадаем, у красавіку ў КНДР быў затрыманы амерыканец Мэцью Мілер, які прыбыў у краіну ў якасці турыста. Ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў нядзелю за ўчынене «варожых дзеянняў» у дачыненні да паўночнакарэйскай дзяржавы, піша NEWSru.com.

На мінулым тыдні Злучаныя Штаты спрабавалі дамовіцца з уладамі КНДР з нагоды вызвалення і вяртання на радзіму трох амерыканцаў, якія раней былі затрыманыя і асуджаныя ў гэтай краіне, але дыпламатычныя намаганні не ўвянчаліся поспехам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках