27 красавiка 2024, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатограф зняў на відэа паўночнае ззянне над Лапландыяй

2

Фатографу Чаду Блэйклі ўдалося зняць на камеру прыродную з'яву, якая ўзрушвае - паўночнае ззянне, што з'явілася над Лапландыяй.

Наймацнейшая за апошнія гады ўспышка на Сонца, дзякуючы якой 11 і 12 верасня многія людзі ў паўночных шыротах мелі магчымасць назіраць дзіўную з'яву - паўночнае ззянне, для большасці гарадскіх жыхароў прайшла незаўважанай. Аднак далей ад буйных населеных пунктаў паўночнае ззянне выявілася ў поўнай меры - зеленаватыя пералівы на фоне зорнага неба захаваліся на відэа, паведамляе The Huffington Post.

Фатограф Чад Блэйклі зняў ззянне над Лапландыю на камеру і склаў кароткі фільм, які дэманструе, як на небе пачало з'яўляцца зялёнае свячэнне і як яно пераўтваралася ў мудрагелістыя фігуры. Блэйклі заявіў, што паўночнае ззянне «ніколі не будзе забытае людзьмі, якім пашчасціла бачыць гэтую падзею», піша NEWSru.com.

Нагадаем, што ўспышцы, якая адбылася 10 верасня ў раёне групы сонечных плям 2158, прысвоены клас Х1.6. Вынікам гэтай з'явы стаў магутны выкід каранальнай масы ў кірунку Зямлі з хуткасцю 3750 км/с, якая дасягнула планеты ўжо ў пятніцу, 12 верасня.

Дарэчы, Блэйклі не ў першы раз радуе прыхільнікаў фільмамі пра паўночнае ззянне. У студзені 2012 года ён засняў гэтую прыродную з'яву ў Швецыі, таксама ўдалечыні ад цывілізацыі. Відэазапіс быў апублікавана на YouTube.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках