27 красавiка 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чачэнцы абложваюць дом святара ў Цвярской вобласці

32
Чачэнцы абложваюць дом святара ў Цвярской вобласці

У сяле Калталава Цвярской вобласці разгарэўся канфлікт паміж прадстаўнікамі чачэнскай дыяспары і сям'ёй праваслаўнага святара.

Паводле інфармацыі цвярскога партала Wik-end.com, адзін з сыноў бацюшкі нібыта нешта не падзяліў з гасцямі з паўднёвай рэспублікі, якія пражываюць у вёсцы. У выніку ўся сям'я Фёдара Грыбава ў гэты момант знаходзіцца пад сапраўднай аблогай ва ўласным доме. Пра гэта паведамілі вясковец, які патэлефанаваў у рэдакцыю інтэрнэт-выдання, піша NEWSru.com.

Парталу ўдалося звязацца з Фёдарам, які распавёў, што увечары 15 верасня а 19:00 у вёсцы Калталава на ягонага сына Івана быў учынены ўзброены напад.

«Іван сяк-так дабраўся да хаты, але атрымаў фізічныя пашкоджанні ад нападнікаў. Паводле факту збіцця я патэлефанаваў у АУС Цвярской вобласці, але адтуль выразнага адказу не атрымаў. А блізу 23:30 наш дом атачылі ўзброеныя людзі», - паведаміў святар.

«Са слоў майго сына, на яго на вуліцах вёскі напалі чачэнцы. Пасля таго як я патэлефанаваў у паліцыю і яшчэ шэраг органаў, на выклік была адпраўленая брыгада АМАПа. Усю ноч мы правялі пад крыкі невядомых пра тое, што «дом спаляць, калі мы не выйдзем, што ў іх усё куплена і ніхто вам не дапаможа». Нам пагражалі фізічнай расправай», - распавёў занепакоены святар.

Раніцай на месца прыбыла следчая група. Айцец Фёдар даў паказанні, а каля брамы ягонага дома быў пастаўлены нарад паліцыі. Аднак гэта не спалохала паўднёўцаў. Як толькі паліцыя з'ехала, недалёка ад дома, са слоў святара, з'явілася яшчэ адна машына. «Стаяць, пільнуюць. З дому мы зноў не выходзім», - сказаў ён.

Айцец Фёдар просіць дапамогі ў мясцовых інфармацыйных агенцтваў - яго сямейнікі напалоханыя і баяцца пакідаць дом. Прычына канфлікту пакуль няясная. Матэрыялы пра здарэнне накіраваныя ў УМВД Расеі Цвярской вобласці.

Фёдар Грыбаў вядомы тым, што разам з некалькімі энтузіястамі самастойна адбудаваў ў 1990-я гады ў Калталаве капліцу Георгіеўскага храма. Ён ініцыяваў будаўніцтва пасля таго, як ад цяжкай хваробы цалкам выздаравеў ягоны сын.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках