27 красавiка 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіслаў Баўмгэртнэр на волі

8
Уладзіслаў Баўмгэртнэр на волі

Былы кіраўнік ААТ «Уралкалий» Уладзіслаў Баўмгэртнэр вызвалены блізу двух тыдняў таму.

Пра гэта заявіў цяперашні дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Осіпаў у інтэрв'ю The Wall Street Journal (пераклад - charter97.org). Ён сказаў, што бачыўся са сваім папярэднікам, аднак адзначыў, што яшчэ занадта рана для перамоваў аб вяртанні Уладзіслава Баўмгэртнэра ў «Уралкалий» на якую-небудзь пасаду.

Паводле апошняй інфармацыі, «Уралкалий» не плануе аднаўляць партнёрства з Менскам у продажы на сусветным рынку калійных угнаенняў.

Нагадаем, экс-старшыня «Уралкалия» быў арыштаваны ў Менску ў жніўні 2013 паводле абвінавачвання ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 22 лістапада ён быў экстрадаваны ў Расею і змешчаны ў маскоўскае СІЗА. Са снежня быў пераведзены пад хатні арышт і павінен быў знаходзіцца пад вартай да 14 кастрычніка 2014 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках