27 красавiка 2024, Субота, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самай шчаслівай краінай стала Панама

4
Самай шчаслівай краінай стала Панама

У адпаведнасці з індэксам дабрабыту ад кампаніі Gallup-Healthways у 2013 годзе самай шчаслівай краінай у свеце стала Панама.

ЗША занялі 14-е месца ў рэйтынгу. Апошнія месцы сярод 135 краін у краін, дзе адбываюцца ўзброеныя канфлікты, такіх як Сірыя і Афганістан, піша «Газета.Ru».

Глабальны індэкс дабрабыту ацэньвае ступень дабрабыту жыхароў краіны паводле іх фінансавага стану і іншых паказчыкаў сацыяльнага дабрабыту, якія ўключаюць у тым ліку пачуццё сацыяльнай абароненасці, адносіны з блізкімі, усведамленне мэты жыцця, фізічнае здароўе і г.д.

Толькі кожны шосты з апытаных (17%) паведаміў аб задавальненні ў трох з пяці паказчыках дабрабыту. У ЗША, Канадзе і краінах Лацінскай Амерыкі такіх 33%, у афрыканскіх краінах 9%, а ў Сірыі і Афганістане толькі 1%.

Топ-дзесяць найбольш шчаслівых краін: Панама, Коста-Рыка, Данія, Аўстрыя, Бразілія, Эль Сальвадор, Уругвай, Швецыя, Канада, Гватэмала.

Дзесяць самых няшчасных краінаў: Сірыя, Афганістан, Гаіці, Дэмакратычная рэспубліка Конга, Чад, Мадагаскар, Уганда, Бенін, Харватыя, Грузія.

З усіх рэгіёнаў найвышэйшы індэкс дабрабыту паказала Лацінская Амерыка. Аўтары мяркуюць, што на гэта паўплываў нацыянальны менталітэт, скіраваны на пазітыўнае стаўленне да жыцця.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках