26 красавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве вызвалілі «беркутаўца», падазраванага ў расстрэле 39 майданаўцаў

19
У Кіеве вызвалілі «беркутаўца», падазраванага ў расстрэле 39 майданаўцаў

Пячэрскі райсуд Кіева вызваліў з-пад варты камандзіра роты «Беркута», які падазраецца ў расстрэле 39 еўрамайданаўцаў на вул.Інстытуцкай у Кіеве.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».

«Падставай для вызвалення стала наяўнасць у падазраванага ва ўчыненні асабліва цяжкіх злачынстваў жонкі, траіх дзяцей і кватэры ў горадзе Кіеве, а таксама яго станоўчая рэпутацыя», - адзначылі газеце ў Генеральнай пракуратуры Украіны.

На думку суда, гэтыя акалічнасці з'яўляюцца гарантыяй таго, што падазраваны не стане ўхіляцца ад крымінальнай адказнасці.

Генеральная пракуратура Украіны абураная такой пастановай і расцэньвае пазіцыю Пячэрскага раённага суда як спрыяльную ўхіленню ад адказнасці падазраванага ў злачынствах, за якія прадугледжана пакаранне ад 10 гадоў да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Падрыхтаваная апеляцыйная скарга на гэтую пастанову.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках