2 траўня 2024, Чацвер, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Санкцыі Пуціна прывялі да росту коштаў на прадукты ў Беларусі

13
Der Spiegel: Санкцыі Пуціна прывялі да росту коштаў на прадукты ў Беларусі

Эмбарга Пуціна на еўрапейскія прадукты харчавання павярнуліся нечаканымі наступствамі для Беларусі.

Цяпер гэтыя прадукты запаўняюць паліцы беларускіх крамаў, прычым вельмі нізкімі коштамі, паведамлення Spiegel Online. Аднак беларускія прадукты там даражэюць - іх усё больш вязуць на продаж у Расею, піша Der Spiegel (пераклад - ИноТВ).

Французскія сыры, бельгійскі і швейцарскі шакалад, цукар-кандзіс з Нямеччыны, сапраўдная італьянская паста - усе гэтыя еўрапейскія дэлікатэсы нізкімі коштамі цяпер адкрываюць для сябе беларусы. Забараніўшы ўвоз прадуктаў з ЕЗ у Расею, Уладзімір Пуцін вымусіў еўрапейскіх экспарцёраў шукаць сабе новыя рынкі збыту, тлумачыць выданне.

«Дзякуй, Уладзімір Пуцін», - кажа інжынер Уладзімір Несцяровіч і купляе сыну італьянскае печыва. Раней такую еўрапейскую прадукцыю можна было знайсці толькі ў спецыяльных беларускіх крамах, прычым коштам у тры-чатыры разы вышэйшым, чым у самой Еўропе, што рабіла яе для большасць беларусаў недаступнай. Аднак цяпер дзякуючы расейскаму эмбарга пармезан, камамбер і іспанскі хамон масава завозяць у Беларусь, ды яшчэ і зніжанымі коштамі.

«Я яшчэ ніколі не еў замежнага сыру, - цытуе выданне універсітэцкага дацэнта Аляксандра Васільева. - Цяпер жа я кожную раніцу нашмароўваю на хлеб маскарпоне. Высветлілася, гэта вельмі смачна, есці не хочацца да абеду». Маскарпоне, са слоў прадаўшчыцы аднае менскай крамы, наогул карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў пакупнікоў, а таксама персікі і перац - па еўра за кілаграм. «У гэтым сезоне я купляю столькі імпартнай гародніны і садавіны, колькі хачу», - прыводзіць выданне словы пенсіянера Андрэя Фокіна.

Нягледзячы на запэўніванні беларускай тэлевізіі, што айчынныя прадукты самыя лепшыя, тавары з Еўропы карыстаюцца вялікай папулярнасцю. У гэтай сувязі выданне нагадвае, што з 1994 года ЕЗ ужо не раз накладаў на краіну санкцыі, асабліва праз падаўленне апазіцыі. Таму для ўрада так важна, каб краіна магла сама сябе забяспечыць: згодна з харчовай праграмай, ад 80 да 85 працэнтаў спажываных у Беларусі прадуктаў павінна быць выраблена ўнутры краіны. У сельскай мясцовасці крамы прадаюць у асноўным толькі мясцовыя прадукты.

У сярэднім беларусы блізу 40 адсоткаў прыбытку выдаткоўваюць на прадукты харчавання, піша Spiegel Online. Цяпер гэтыя сродкі ідуць ўсё больш на еўрапейскія тавары. Толькі вось кошты на алкаголь некалькі азмрочваюць настрой, адзначае выданне. «Вельмі шкада, што Пуцін не ўвёў эмбарга на алкаголь», - наракае інжынер Уладзімір Несцяровіч.

Пакуль беларусы атрымліваюць асалоду ад еўрапейскіх дэлікатэсаў, мясцовыя пастаўшчыкі павялічваюць продаж ў Расеі, кажа выданне: яны таксама хочуць атрымаць выгаду з канфлікту паміж Расеяй і Захадам. У жніўні, паводле звестак беларускага міністэрства сельскай гаспадаркі, экспарт прадуктаў харчавання ў Расею вырас на сем працэнтаў. Са слоў Фёдара Прывалава, генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра ў земляробстве пры Акадэміі навук Беларусі, пачаўся залаты век, залатая ліхаманка: «Такія магчымасці з'яўляюцца раз у 20 або 30 гадоў». Цяпер беларускія прадукты дайшлі ўжо да Урала, адзначае выданне.

Напрыканцы артыкула выданне паказвае, як гэтая сітуацыя адбіваецца на ўнутраным беларускім рынку: мясцовая прадукцыя даражэе ці ўвогуле знікае з паліц крам. Некаторыя скардзяцца і на тое, што падае яе якасць. Пенсіянер Леанід Дзейка гаворыць, што ён больш не можа купіць сваё любімае малако: «Я думаю, усё добрае малако пасылаюць у Расею». Пры гэтым еўрапейская малочная прадукцыя яго не ўражвае: «Мне не патрэбныя імпартныя прадукты, я на іх нават не гляджу».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках