2 траўня 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэнднае жыллё ў Менску: вокны не зачыняюцца, дзверы гнілыя, шчыліны ў 1,5 см

13
Арэнднае жыллё ў Менску: вокны не зачыняюцца, дзверы гнілыя, шчыліны ў 1,5 см

Са з'яўленнем на беларускім рынку нерухомасці першых арэндных кватэр паўсталі і першыя праблемы.

Не ўсім менчукам давялося перасяліцца ў новабудоўлі, некаторыя са сталічных жыхароў вымушаныя былі атрымліваць «квадраты» ў старых дамах. Прычым новыя арэндныя кватэры на практыцы гэта многае пабачыўшыя «аднапакаёўкі» і «двушкі», у якіх на працягу многіх гадоў жылі людзі, чыя сацыяльная пазіцыя выклікае не толькі шмат пытанняў, але і грамадскае ганьбаванне. У падобнай сітуацыі апынулася і чытачка onliner.by.

«Якасць арэндных кватэр павінна адпавядаць іх кошту! - эмацыйна заяўляе дзяўчына. - Пражываю ў арэндным жыллі. Кватэру далі ў старэнькай хрушчоўцы, вокны старыя, не зачыняліся нават, са шчылін свішча. Гнілыя падлогі са шчылінамі, а праз тыдзень пасля засялення пацякла труба гарачага водазабеспячэння ў ваннай. Шчыліна ва ўваходных дзвярах да 1,5 см. А цана за арэнду немаленькая!

ЖЭС, ЖРЭА, райвыканкам дапамагчы ў рамонце не могуць, усе робяць выгляд, што гэта іх не датычыцца, маўляў, скажыце дзякуй, што вам дапамаглі развязаць кватэрнае пытанне. Але якім чынам дапамаглі? Бо гэта ўсё роўна, па сутнасці, чужое жыллё, і ні пабудаваць сваё, ні выкупіць гэтую кватэру мы не зможам ніколі, бо паводле закона, калі ты ўзяў арэнднае жыллё, то цябе аўтаматам здымаюць з чаргі.

Стаялі на чарзе з 1987 года. Узрадаваліся, бо будаваць пад такія шалёныя адсоткі нерэальна, але мы б самі зрабілі ў кватэры рамонт. Памянялі трубы на новыя, памянялі дзверы і вокны, але гэта ж не наша кватэра! І яе абслугоўваннем павінна займацца дзяржава, бо мы плацім ёй грошы за арэнду. Альбо няхай наша дзяржава ўнясе змены ў жыллёвы кодэкс з тым, каб дазволіць прыватызацыю такога жылля!

Да прыкладу, калі ты 1 год ці 3 гады пражыў у арэндным жыллё, спраўна плаціў арэнду і камунальныя паслугі, то потым ты змог бы яе выкупіць. Тады нам і не патрэбна дапамога ў рамонце ад дзяржавы, мы б ведалі, што гэтую кватэру зможам потым выкупіць, яна стане нашай уласнасцю, і самі б у рамонт укладвалі свае сродкі, але пакуль...

Ні якасці абслугоўвання такіх кватэр няма, ні правоў у нас няма, ні якойсьці надзеі ў тым, што свае ўласныя сродкі, укладзеныя ў рамонт такога ламачча, укладзеныя нездарма... На пытанне аб змене такога арэнднага жылля на лепшае нам адказваюць, што калі ўзяў, то памяняць яго нельга, бо як толькі заключыў дамову арэнды, цябе здымаюць з чаргі, і падаваць заяву на новае арэнднае жыллё ты не маеш падстаў, бо не знаходзішся ўжо на чарзе. Вось і атрымліваецца замкнёнае кола».

Разабрацца ў сітуацыі з вылучэннем арэнднага жылля дапамаглі ў ЖРЭА №2 Фрунзенскага раёна Менска.

- Наймальніку павінны даць жыллё тыпавых спажывецкіх якасцяў, прычым у належным стане, - адзначае Мікалай Марук, начальнік юрыдычнага аддзела ЖРЭА №2. - Калі вызваляецца нейкае жылое памяшканне, мы павінны перавесці яго ў разрад камерцыйнага і даць грамадзяніну ў адрамантаваным выглядзе. Тут без варыянтаў.

Рамантуюцца такія памяшканні за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. Зразумела, што жыллё тыпавых спажывецкіх якасцяў - гэта зусім не пентхаўс. Таму калі наймальнік хоча памяняць шпалеры ці яго не задавальняе колер падлогі, то ён можа паляпшаць жыллё за кошт уласных сродкаў. Адлік засялення вядзецца з моманту рэгістрацыі дамовы. Так што падпісаў дамову - рыхтуйся да аплаты. Арэндная плата налічваецца ў залежнасці ад ступені добраўпарадкавання, размяшчэння кватэры і ўстаноўленых каэфіцыентаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках