2 траўня 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны пратэст у Берасцейскім гарвыканкаме

25

Жыхары Берасця пратэстуюць супраць новага праекту ўлад.

На чарговае грамадскае абмеркаванне інвэстпраекта "Італійскі квартал", у выніку якога знясуць шэраг дамоў у цэнтры горада, яны прыйшлі з самаробнымі плакатамі, дзе было напісана "Не - будаўніцтву ў нашым двары", "Наш горад - не ваш двор", "Чые інтарэсы абараняе ўлада?" ды іншыя лозунгі, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

На думку ўдзельнікаў сустрэчы, падставай для такой акцыі пратэсту стала тое, што чыноўнікі гарвыканкама не ўспрымаюць ніякія аргумэнты тых, хто жыве ў гістарычнай частцы места і выступае супраць планаў гарадскіх улад, якія прадугледжваюць руйнаванне жылых будынкаў у квартале ў межах вуліц Міцкевіча, Савецкай, Камсамольскай і Пушкінскай.

Ранейшыя абмеркавання не далі выніку, бо людзі, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, так і не дамагліся ад прадстаўнікоў уладаў канкрэтных адказаў на пытанні, якія тычацца праблем азелянення, экалогіі, транспарту, а таксама ў сувязі з супярэчнасцямі ў прынятых раней нарматыўных актах. Між тым, фармальна Берасцейскі гарвыканкам яшчэ чатыры гады таму зацвердзіў інвэстыцыйны праект "Італійскага квартала", не параіўшыся з жыхарамі дамоў, якія трапляюць у "зону адсялення".

Цяпер людзі спадзяюцца, што паколькі інвэстар не выканаў свае абяцанні на першапачатковым этапе, улады скасуюць ранейшае пагадненне і разгледзяць у тым ліку і кампрамісныя варыянты забудовы гэтай тэрыторыі, прапанаваныя жыхарамі згаданага квартала. Калі ж гэтага не будзе, людзі гатовыя да ўдзелу ў далейшых акцыях пратэсту, каб прывабіць увагу грамадскасці да сваіх праблем.

Стыхійны пікет у гарвыканкаме скончыўся для ўдзельнікаў пакуль без непажаданых наступстваў.

Фота: ПЦ "Вясна"

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках