4 траўня 2024, Субота, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Каталоніі прызначыў рэфэрэндум аб незалежнасці на 9 лістапада

4
Прэзідэнт Каталоніі прызначыў рэфэрэндум аб незалежнасці на 9 лістапада

Кіраўнік Каталоніі Артур Мас сваім указам прызначыў рэфэрэндум аб незалежнасці рэгіёна ад Гішпаніі на 9 лістапада.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Гэтага дня ўдзельнікі рэфэрэндуму адкажуць на два пытанні: «Ці хочаце Вы, каб Каталонія стала дзяржавай?" І "Калі так, то ці хацелі б Вы, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай?».

Рэгіянальны парламэнт Каталоніі ўхваліў закон, які дазваляе правядзенне рэфэрэндуму аб незалежнасці без згоды ўлад Гішпаніі, 19 верасня, паведамляе РБК.

Галасаванне ў парламэнце Каталоніі адбылося праз дзень пасля рэфэрэндуму ў Шатландыі, на якім з невялікай перавагай перамаглі прыхільнікі адзінства з Вялікабрытаніяй - за незалежнасць выказаліся блізу 45% жыхароў рэгіёну.

У Мадрыдзе называюць прыняты дакумэнт неканстытуцыйным і абяцаюць блакаваць вынікі галасавання. Яны спасылаюцца на тэзіс Канстытуцыі краіны, які абвяшчае, што ўсякі тып галасавання аб незалежнасці мае на ўвазе ўдзел у ім усіх гішпанцаў.

Каталонія ў 2009 і 2010 гадах праводзіла неафіцыйныя рэфэрэндумы аб незалежнасці ад Гішпаніі. Таксама рабіліся спробы дамагчыся правядзення рэфэрэндуму законным шляхам. У студзені 2014 года рэгіянальны парламэнт прагаласаваў за правядзенне рэфэрэндуму аб незалежнасці, аднак пазней Канстытуцыйны суд Гішпаніі прызнаў гэтую пастанову незаконнай.

Каталонцы незадаволеныя, што іх рэгіён забяспечвае 19,5% ад усіх паступленняў у бюджэт Гішпаніі, у той час як атрымлівае назад на 5% менш.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках