4 траўня 2024, Субота, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвяшчэнне прысуду Мубараку перанеслі на 29 лістапада

1
Абвяшчэнне прысуду Мубараку перанеслі на 29 лістапада

Суд у Егіпце адклаў абвяшчэнне прысуду экс-прэзідэнту краіны Хосні Мубараку на 29 лістапада 2014 года.

Як паведамляе Reuters, перанос прысуду звязаны з тым, што яшчэ не ўсе матэрыялы справы падрыхтаваныя ў пісьмовым выглядзе. Са слоў прадстаўніка суда, дакумэнтацыя ў справе Мубарака налічвае 160 тысяч старонак, і да цяперашняга моманту апрацавана толькі 60 адсоткаў, піша Lenta.ru.

Хосні Мубарак абвінавачваецца ў загубе дэманстрантаў у дні егіпецкай рэвалюцыі ў 2011 годзе. Акрамя экс-лідэра краіны фігурантамі працэсу з'яўляюцца двое ягоных сыноў, былы кіраўнік МУС Хабіб аль-Адлі і шэсць былых высокапастаўленых супрацоўнікаў гэтага міністэрства. Усе яны будуць заставацца пад вартай да вынясення прысуду. Сам Мубарак ужо шмат месяцаў знаходзіцца пад сталым наглядам лекараў у вайсковым шпіталі егіпецкай сталіцы

2 чэрвеня 2012 года Мубарак і экс-кіраўнік МУС Егіпта Хабіб аль-Адлі ўжо былі прысуджаныя каірскім крымінальным судом да пажыццёвага зняволення, аднак у сярэдзіне студзеня 2013 года касацыйны суд Егіпта задаволіў апэляцыю адвакатаў экс-прэзідэнта на вырак і пастанавіў прызначыць новае слуханне.

Былы кіраўнік Егіпта ўсе выстаўленыя супраць яго абвінавачванні адхіляе.

Мубарак кіраваў Егіптам блізка што 40 гадоў, перш чым быў вымушаны сысці ў адстаўку праз масавыя пратэсты. Абраны пасля яго прэзідэнт Мурсі справакаваў новую хвалю пратэстаў, калі паспрабаваў, на думку грамадзян, узурпаваць уладу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках