4 траўня 2024, Субота, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшыя сэрыяльныя навінкі гэтай восені

7

Даведнік аб тым, як прыемна прабавіць восеньскія вечары.

«Гудзіні». Спрэчная, але ад гэтага не менш сімпатычная экранізацыя прыгод знакамітага ілюзіяніста, «упакаваная» у чатыры насычаныя сэрыі: тут вам і шпіёнскія інтрыгі, і Артур Конан Дойл, і Грыгорый Распуцін.

Стваральнікі шоў падышлі да справы з густам і запрасілі на галоўную ролю Эдрыяна Броўдзі, які, дарэчы, упершыню грае ў сэрыяле. Дарма што да штукара актор падобны выключна носам: майстэрствам экраннага пераўвасаблення «оскараносьбіт» авалодаў не горш, чым сам Гудзіні - штукам з так званым «самавызваленнем», піша Tatler.

«Мадам дзяржсакратар». Палітычная драма пра жанчыну, якая высока сядзіць і далёка глядзіць. Праўда, пасада дзяржсакратара ЗША і сама сабой ускладняе жыццё гераіні, не кажучы ўжо пра непарадкі на Блізкім Усходзе і патрэбу раз-пораз «абяляць» твар краіны.

У ролі ці то Гілары Клінтан, ці то Саманты Паўэр - апошнім часам вольная Тэа Леоні.

«Грэйспойнт». Амэрыканская «рэінкарнацыя» брытанскага дэтэктыўнага гіта «Забойства на пляжы». Характэрна, што і ў арыгінале, і ў «Грэйспойнце» галоўную мужчынскую партыю разыгрывае Дэвід Тэнант. У напарніцы ж няголенаму герою на гэты раз дасталася Анна Ган, якая праславілася роляй жонкі прадпрымальнага хіміка Уолтара Уайта ў культавым шоў «Без берагоў».

«Готэм». Для прыхільнікаў коміксаў DC абяцае стаць тым жа, чым стаў для фанатаў Marvel «S.H.I.E.L.D.», які стартаваў год таму. Прасцей кажучы, guilty pleasure. Сюжэт круціцца вакол даволі вядомага Готэм-сіці (таго самага, што з фільма ў фільм ратуе Бэтмэн), які пакуль яшчэ толькі здабывае свае крымінальныя абрысы. Брус Уэйн у сэрыяле з'явіцца, але без знакамітага гарнітура: на момант падзей у сэрыяле будучы супэргерой - школьнік.

«Ад А да Я». Адвакатка Зэльда наважвае разабрацца, што за кепікі з яе строіць сайт знаёмстваў, і ў канторы інтэрнэт-кампаніі знаёміцца з Эндру - выдатным прынцам, якога ніяк не выпадала знайсці ў сеціве. У рамантычнай камедыі «Ад А да Я» Крысцін Міліёці - так-так, той самай «маме», апавяданне пра сустрэчу якой са сваім нашчадкам Тэд Мосбах зацягнуў на цэлых дзевяць сэзонаў, - зноў давядзецца мець справу з рамантыкам, які марыць за ўсякі кошт стрэць «каханне ўсяго свайго жыцця». Зрэшты, гэтым разам акторка з'явіцца не пад заслону - і на тым дзякуй.

«Флэш». У судмедэкспэрта Бары Алена б'е маланка, той праводзіць дзевяць месяцаў у коме, пасля чаго становіцца маланкава хуткім і тут жа кідаецца шыць супэргеройскі строй. Тэлеадаптацыя яшчэ аднаго коміксу DC, «вырашчаная» з папулярнага шоў «Страла». Хочацца верыць, не расчаруе.

«Сталкер». Мэгі К'ю і Дылан МакДэрмат, што няблага зарэкамендавалі сябе за апошнія гады на малым экране, дуэтам расследуюць шэраг жорсткіх забойстваў, звязаных паміж сабой фігурай душагуба - маньяка ў белай масцы.

«Канстанцін». Адданыя прыхільнікі коміксу «Джон Канстанцін: Пасланец пекла», абураюцца: у новым сэрыяле экзарцыст не будзе раз-пораз зацягвацца цыгарэткай.

Зрэшты, пакуль гэта ці не адзіная прэтэнзія на адрас рыхтаванага да выхаду відовішча: фанаты прымірыліся нават з адсутнасцю Кіяну Рыўза, які адыграў паляўнічага на дэманаў у поўнамэтражным фільме дзевяцігадовай даўніны.

«Сэлфі». Элайза Дулі - самаўлюбёная пстрычка, якая вымярае ўсе на свеце ў «лайках» ды «камэнтах» і бязлітасна перакручвае слова. Генры Хігенботэм - ганарысты разумнік, ахвочы дзеля экспэрымэнту ўзяць над Элайзай апеку і ператварыць яе з каралевы жаргону ў прыемную ва ўсіх аспэктах маладую асобу.

Нічога не нагадвае? Усё дакладна: перад намі пераасэнсаванне п'есы Бэрнарда Шоў. Ды яшчэ і з былой сяброўкай Доктара Хто ў галоўнай ролі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках