4 траўня 2024, Субота, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

18-гадовая расейка змагаецца супраць тэрарыстаў у Данбасе (Фота)

24

Дзяўчына змагаецца разам з батальёнам "Айдар".

Расейская дзяўчына з горада Благадарнае Стаўрапольскага краю 18-гадовая Юлія Талопа змагаецца на баку ўкраінскага войска супраць мясцовых тэрарыстаў і расейскіх акупантаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце супольнасці WotanJugend.

Ейнае імя апошнім часам усё часцей сустракаецца ў паведамленнях прыхільнікаў так званай Наваросіі. Прычым выказванні далёка не лагодныя.

Да свайго прыезду на Украіну Юлія ўдзельнічала ў правым руху Стаўрапольскага краю, займалася рукапашным боем і выступала на тэматычных турнірах.

Баявы шлях Юліі, як і шматлікіх ейных сяброў, пачаўся з Майдана, дзе яна змагалася на баку правых пратэстоўцаў і брала чынны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях.

Як патлумачыла Юлія журналістам, "чыннай удзельніцай падзей на Майдане яна стала, каб падтрымаць братэрскі народ, а да прыезду ў Кіеў жыла ў Пяцігорску".

На гэты момант яна змагаецца разам з батальёнам "Айдар".

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках