4 траўня 2024, Субота, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банер «Раналду, вяртайся дахаты» над стадыёнам на матчы «Рэала» (Відэа)

1

Група заўзятараў "Манчэстар Юнайтэд" запусціла самалёт з банэрам на матчы 6-га тура чэмпіянату Гішпаніі "Вільярэал" - "Рэал".

Тэкст банэра звернуты да форварда мадрыдцаў Крышціяну Раналду і абвяшчае "Раналду, вяртайся дадому". Нагадаем, што нападнік выступаў у складзе "МЮ" з 2003 да 2009 год, і апошнім часам усё часцей з'яўляецца інфармацыя аб ягоным жаданні вярнуцца ў Англію. Зрэшты, сам футбаліст ўжо паспеў зняпраўдзіць гэтыя чуткі, піша "Прессбол".

Гэта ўжо не першы выпадак запуску самалёта з банэрам - у мінулым годзе тая ж група заўзятараў такім жа чынам заклікала да адстаўкі тагачаснага галоўнага трэнера "МЮ" Дэвіда Моеса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках