4 траўня 2024, Субота, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каламойскі будзе патрабаваць у Расеі кампэнсацыі праз Гаажскі трыбунал

27
Каламойскі будзе патрабаваць у Расеі кампэнсацыі праз Гаажскі трыбунал

Кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Ігар Каламойскі не мерыцца бараніць правы на наяўную маёмасць у Крыме і Расеі, але падасць у Гаажскі трыбунал пазоў аб кампэнсацыі.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў аблдзяржадміністрацыі, паведамляе УНІАН.

Таксама Каламойскі заявіў, што ў яго не багата капіталу ў Крыме і Расеі.

«Не ведаю чаго яны там надумалі, што мне належаць розныя санаторыі і нейкія дамы адпачынку і яшчэ што-небудзь», - кажа ён. Пры гэтым ён не мерыцца бараніць правы на наяўную маёмасць у Крыме і Расеі, але падасць у Гаажскі трыбунал пазоў аб кампэнсацыі. На сёння ўжо падрыхтаваны адзін пазоў з нагоды аэрапорта «Бэльбэк».

«Там я ўдзельнічаў у акцыянерным капітале. Калі яго арыштавалі, я напісаў ліст Дзмітрыю Мядзведзеву, такая працэдура юрыдычная. На працягу 6 месяцаў ён павінен на яго адказаць, ці гатовы ён мне самохаць сплаціць мае страты. Пасля гэтага пазоў падаецца ў Гаажскі трыбунал камэрцыйных пытанняў. Там невялікая сума, мільёнаў 15 даляраў», - патлумачыў днепрапятроўскі губернатар.

Ён таксама дадаў, што гэта будзе не адзіны пазоў. Агулам ён плануе атрымаць кампэнсацыі на 2 мільярды даляраў.

На пытанне журналістаў, ці ўпэўнены ён, што гэтыя грошы вернуць, Каламойскі з усмешкай адказаў: «Ну не вернуць, дык не вернуць, мне якая розніца».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках