Матч БАТЭ - «Атлетык» абслужыць французскі арбітр Стэфан Лана
2- 28.09.2014, 13:27
- 6,122
Стала вядомая судзейская брыгада ды іншыя афіцыйныя прадстаўнікі, якія абслужаць матч БАТЭ - «Атлетык» у Лізе чэмпіёнаў.
Паядынак барысаўчан з камандай з Більбао давераны французу Стэфану Лана, піша "Прессбол".
Галоўны арбітр: Стэфан Лана (Францыя)
Памочнік рэферы: Мікаэль Анон’е (Францыя), Ларан Ст’ен (Францыя)
Дадатковыя памочнікі рэферы: Антоні Гацье (Францыя), Аліўе Тюаль (Францыя)
Чацвёрты рэферы: Стэфан Лузі (Францыя)
Дэлегат УЕФА: Метін Казанціоглу (Турцыя)
Судзейскі назіральнік: Вільфрыд Хайтман (Нямеччына)
Матч БАТЭ - «Атлетык» адбудзецца 30 верасня на «Барысаў-Арэне». Пачатак а 21.45.