У Сухарава загарэўся ліфт: уратаваныя тры чалавекі
- 28.09.2014, 16:22
- 8,482
Адна з магчымых версій - падпал.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.
«27 верасня а 20.52 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў ліфтавай кабіне на першым паверсе васьміпавярховага жылога дома ў Менску на вул. Гарэцкага, 17. Дым плыў на верхнія паверхі, менавіта таму для выратавання людзей, якія пражываюць на 7 і 8 паверхах спатрэбіліся спецыяльныя маскі для тых, што ратуюцца. Двое дарослых і хлопчык 2007 нараджэння былі выведзеныя на вуліцу. Пакуль адны супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне, іх калегі размеркаваліся па астатніх паверхах, дзе задымленне было нязначным і тлумачылі людзям, што з кватэр выходзіць нельга. Дыспетчары службы 101 тлумачылі гэта ж усхваляваным жыхарам. Пажар быў аператыўна ліквідаваны», - паведамілі там.
Пацярпелых няма, прычына таго, што адбылося усталёўваецца. Адна з магчымых версій - падпал.