Касьянаў: Расею цягам года чакае эканамічны калапс
19- 28.09.2014, 20:52
- 31,440
Былы прэм'ер-міністр Расеі Міхаіл Касьянаў мяркуе, што санкцыі Захаду, падзенне кошту нафты і агульны эканамічны крызіс аслабяць рэжым Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Focus паведамляе "Новое время".
"Я чакаю калапсу Расеі цягам года", - упэўнены экс-прэм'ер.
Палітык выказаў пункт гледжання, што заходнія санкцыі скіраваныя не супраць народа Расеі, а супраць рэсурснай базы, якая дазваляе Уладзіміру Пуціну кантраляваць краіну.
На думку Касьянава, пры захаванні цяперашняга рэжыму санкцый і далейшага падзення кошту нафты, фінансавых рэсурсаў у Крамля выстарчыць на паўгода.
Касьянаў заклікаў заходнія краіны не аслабляць санкцыі супраць Крамля: "Ціск на Пуціна павінен праводзіцца да таго часу, пакуль Расея не прыбярэ свае войскі з Украіны. Тут я не бачу ніякіх кампрамісаў", - падкрэсліў экс-прэм'ер.