Рагозін: «Ленін даў няўдзячным украінцам незалежнасць»
83- 29.09.2014, 8:03
- 31,350
Віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін абураны зносам помніка Леніну ў Харкаве.
«Яны ці няўдзячныя, ці не ў курсе, што менавіта Ленін даў ім дзяржаўнасць, а Хрушчоў і Брэжнеў - зямлю і прамысловасць», - напісаў адыёзны палітык у Твітэры, каментуючы знос помніка Леніну ў Харкаве.
@VRSoloviev Они или неблагодарные или не в курсе, что именно Ленин дал им государственность, а Хрущев и Брежнев - земли и промышленность
— Dmitry Rogozin (@Rogozin) 29 сентября 2014
Як паведамлялася, у нядзелю ўвечары помнік Леніну на плошчы Свабоды ў Харкаве быў скінуты з пастамента. На тое, каб зваліць яго, актывістам спатрэбілася менш xsv чатыры гадзіны.