5 траўня 2024, Нядзеля, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rokash адзначыць 10-годдзе вялікім канцэртам

Rokash адзначыць 10-годдзе вялікім канцэртам

25 кастрычніка ў клубе Re:Public адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 10-годдзю менскаму неафолк-рок гурту Rokash і прэзентацыі новага ЕР гурта «Пад знакам Крумкача».

Пра гэта charter97.org паведамілі арганізатары канцэрта.

Таксама ў ім возьмуць удзел гурты Pawa, Re1ikt, Unia i Rosy. Спецыяльны госць канцэрта - Алег Хаменка (гурт «Палац»). Пачатак канцэрту а 17:30.

Гурт Rokash быў утворана ў канцы 2004 года. Першапачаткова музыка гурта была арыентаваная на акустычны медыевал-фолк. Цяпер музыка гурта ўяўляе сабою электрычны неафольк-рок, які пабудаваны на сінтэзе мякай фолкавай мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм секцыі. Разам з тым прысутнічаюць элементы такіх стыляў як фольк-метал, прагрэсіў, арт-рок і інш. Канцэпцыяй творчасці гурта Rokash з'яўляецца спроба спалучэння ўласнага разумення містычнай атмасферы беларускай даўніны разам з найбольш актуальнымі сучаснымі музычнымі стылямі.

Сваёй творчасцю гурт хоча разбурыць стэрэатып датычны таго, што фолькавая музыка архаічная па сваёй сутнасці і не мае рэсурсаў для далейшага развіцця. У 2011 году свет убачыў дэбютны поўнафарматны альбом гурта «Запалі агонь», які быў станоўча успрыняты крытыкамі і быў прызнаны лепшым беларускім альбомам 2011 паводле версіі партала alternative.by. За гады існавання Rokash узяў удзел у вялікай колькасці фестываляў і канцэртаў на пляцоўках Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расеі. Rokash выступаў разам з такімі гуртамі, як Fleur, Бумбокс, Gods Tower, Цінь Сонця, NRM, Neuro Dubel і інш.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках