5 траўня 2024, Нядзеля, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка заклікала Раду Еўропы зраўняць статусы Расеі і Беларусі

8
Цімашэнка заклікала Раду Еўропы зраўняць статусы Расеі і Беларусі

Расею павінны не проста пазбавіць голаса ў ПАРЕ, а прыпыніць сяброўства.

Сустрэўшыся з Генеральным Сакратаром Рады Еўропы Тарб'ёрнам Ягландам і старшынёй ПАРЕ Ан Брасар, Юлія Цімашэнка распавяла ў каментары Tyzhden.ua, што кіраўніцтва міжнароднай арганізацыі агулам гатовае да ўвядзення ў дачыненні да Расеі санкцый вышэйшага ўзроўню, «калі спыненне агню будзе і далей больш падобнае да вайны, чым да міру».

«Калі сітуацыя на Усходзе не зменіцца да лепшага, то на наступнай сесіі, не выключана, будзе разглядацца пытанне ўжо не часовага пазбаўлення права голасу РФ, як цяпер, а магчымага прыпынення сяброўства, як гэта ўжо ўведзена ў дачыненні да Беларусі», - растлумачыў кіраўнік украінскага парламенцкага камітэта еўрапейскай інтэграцыі Рыгор Нямыра, які таксама прысутнічаў на абедзвюх сустрэчах.

Са слоў Юліі Цімашэнкі, і Ан Брасар і Тарб'ерн Ягланд усведамляюць, якой складанай застаецца сітуацыя на Усходзе Украіны.

«На абедзвюх сустрэчах гаворка ішла аб патрэбе вызваліць украінскіх закладнікаў і палонных, - распавяла Юлія Цімашэнка. - Мы прапанавалі Радзе Еўропы накіраваць назіральнікаў арганізацыі на так званую псіхіятрычную экспэртызу, яе прызначылі Надзеі Саўчанцы ў Расеі на 13 кастрычніка. Я паабяцала, як толькі адбудуцца парламенцкія выбары, дэлегаваць Надзею ў склад дэлегацыі ПАРЕ ад партыі БЮТ. Спадзяюся, статус тады ўжо не толькі дэпутаткі ўкраінскай Вярхоўнай Рады, але і чальца ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ дапаможа Саўчанцы выйсці на свабоду».

Юлія Цімашэнка сышла ад шчырага адказу на пытанне, якімі цяпер з'яўляюцца яе стасункі з Пятром Парашэнкам, і ці існуе з ім каардынацыя ў працы з міжнароднымі структурамі. Яна адзначыла: «Яшчэ раз пацвярджаю, што гатовая да ўсялякага супрацоўніцтва, у прыватнасці з Парашэнкам, у барацьбе за спыненне ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны».

На пытанне пра сваю магчымую ролюў рабоце будучай украінскай дэлегацыі ў ПАРЕ, Цімашэнка адказала, што ўпэўненая пакуль толькі у кандыдатуры Надзеі Саўчанкі ад сваёй партыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках