3 траўня 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франк Джа Джэджэ стаў гульцом менскага ФК «Дынама»

Франк Джа Джэджэ стаў гульцом менскага ФК «Дынама»

Менскае «Дынама» заключыла кантракт з нападаючым Франкам Джа Джэджэ (Францыя/Кот д'Івуар).

Пагадненне разлічанае да канца гэтага сезона з магчымасцю далейшай пралангацыі, піша «Прессбол».

Франк Джа Джэджэ з'яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Пары Сэн-Жэрмэн». Выступаў ў французскіх камандах: «Пары Сэн-Жэрмэн», «Брэст», «Грэнобль», «Страсбур», «Ван», «Арль-Авіньён», «Ніца». Са жніўня 2012 выступаў у адэскім «Чарнаморцы» (Украіна). 3 сакавіка 2014 пакінуў клуб, піша афіцыйны сайт менскага «Дынама». З сакавіка да жніўня 2014 года выступаў за нарвежскі «Сарпсборг 08».

Франк Джа Джэджэ выступаў за нацыянальныя зборныя Францыі U-17, U-19, U-21 і за алімпійскую зборную Кот д'Івуара на Гульнях у Пекіне (2008 год).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках