3 траўня 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смелы мангуст з Кеніі адбіў напад чатырох ільвоў

14

Мангуст уступіў у барацьбу з драпежнікамі пасля таго, як ільвы зайшлі на ягоную тэрыторыю.

Вадзяны мангуст, які жыве ў кенійскім нацыянальным парку Масаі Мара, змог адбіцца ад нападу чатырох маладых ільвоў, паведамляе The Daily Mirror. Відэа сустрэчы жывёл было знятае яшчэ ў 2011 годзе, аднак аўтар апублікаваў яго ў сетцы толькі 2 верасня 2014 года. За дзёнь ролік набраў амаль 300 тысяч праглядаў, піша Lenta.ru.

Мангуст уступіў у барацьбу з драпежнікамі пасля таго, як ільвы зайшлі на ягоную тэрыторыю. Падчас сутычкі яму давялося ненадоўга схавацца ў сваю нару, аднак пазней ён прагнаў ільвянят. Аднаго з драпежнікаў мангусту атрымалася ўкусіць.

Аўтарам роліка стаў Жэром Гіёма (Jerome Guillaumot), які вядзе на YouTube канал пра дзікіх жывёл.

Вадзяныя мангусты вядуць адасоблены лад жыцця і пазначаюць межы сваёй тэрыторыі з дапамогай паху. Звычайна яны селяцца ля вадаёмаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках