26 красавiка 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: Першыя прысуды па трагедыі ў Адэсе будуць вынесены восенню

1
Авакаў: Першыя прысуды па трагедыі ў Адэсе будуць вынесены восенню

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заяўляе, што амаль палова матэрыялаў расследавання здарэнняў у Адэсе 2 траўня ўжо перададзеныя ў суд.

Аб гэтым кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў распавёў у інтэрв'ю часопісу «Фокус».

«Што тычыцца Дома прафсаюзаў у Адэсе, то следства ў гэтай справе вядзе Галоўнае следчае ўпраўленне МУС. Мы высветлілі тых, хто вінаваты ў тым, што адбылося. Наколькі я ведаю, ад 40% да 50% спраў ў адэскай трагедыі ўжо перададзеныя ў Адэскія суды. Думаю, што першыя вердыкты будуць вынесены гэтай восенню», - сказаў кіраўнік МУС.

Ён прызнае, што ў адэскіх падзеях мела месца некампетэнтнасць усяго сілавога блока - «і міліцыі, і пракурора, які падчас гэтых сутыкненняў прызначыў трохгадзінную нараду з праваахоўнікамі, адабраўшы ва ўсіх сілавікоў тэлефоны». Другой праблемай міністр назваў канфармістаў, у сутнасці, саўдзельнікаў злачынства, - «супрацоўнікаў МУС у Адэсе, якія не працавалі належным чынам».

Адносна расследавання злачынстваў на Майдане ў Кіеве Авакаў заўважыў: «Гэта справа цалкам знаходзіцца ў Генеральнай пракуратуры. Было б карэктна, каб ход гэтага расследавання каментаваў генеральны пракурор».

Як паведамлялася, 2 траўня ў Адэсе падчас масавых беспарадкаў загінулі 48 чалавек і больш за 200 былі параненыя. Большасць ахвяр трагедыі загінулі ў Доме прафсаюзаў.

Следства выявіла, што масавыя беспарадкі ў Адэсе былі арганізаваныя і наўмысна спланаваныя.

Праз некалькі дзён праваахоўнікі затрымалі галоўных фігурантаў экстрэмісцкіх арганізацый, а таксама некалькіх супрацоўнікаў міліцыі. Акрамя таго, у той жа час экс-начальнік ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласці Дзмітрый Фучаджы быў абвешчаны ў вышук. Ён перасёк мяжу Украіны і схаваўся ад следства.

25 верасня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што ў справе аб падзеях 2 траўня ў Адэсе тры чалавекі ўжо прыцягнутыя да адказнасці, а Д. Фучаджы знаходзіцца ва ўцёках. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы папрасіў Расею аб садзейнічанні ў вяртанні Фучаджы ва Украіну для яго прыцягнення да адказнасці.

У той жа дзень дарадца кіраўніка МУС Заран Шкірак паведаміў, што Галоўнае следчае ўпраўленне МУС завяршыла расследаванне крымінальнай справы паводле фактаў масавых беспарадкаў у Адэсе 2 траўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках