4 траўня 2024, Субота, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву перабіраюцца стваральнікі камп'ютэрных гульняў з РФ і Беларусі

7
У Літву перабіраюцца стваральнікі камп'ютэрных гульняў з РФ і Беларусі

За паўгода сем кампаній, якія працуюць у галіне стварэння камп'ютэрных гульняў і інфармацыйных тэхналогій, перабраліся ў Літву - усе яны з Расеі.

У бок Вільні ўжо пазіраюць і беларусы, аднак літоўскі бюджэт гэтыя кампаніі не папоўняць, не надта, піша ў пятніцу газета Lietuvos zinios.

Апошняя кампанія, якая паведаміла аб пераездзе ў Літву - расейская Flazm. Пэўны час таму аб планах пераехаць у Вільню абвясцілі Game Insight і Charlie Oscar, а таксама стартаперы ў галіне інфармацыйных тэхналогій Planner5D, 4Talk, Kula-tech і Dev2Dev, піша ru.delfi.lt.

«Расейскі рынак гульняў моцна развіты, таму, супрацоўнічаючы з літоўскімі прафесіяналамі IT яны стымулююць удасканаленне ўсяго сектара», - сказаў газеце кіраўнік арганізацыі Investuok Lietuvoje («інвестуй у Літве») Арвідас Арнашус.

Дырэктар Літоўскай асацыяцыі стваральнікаў гульняў Гядымінас Тарасявічус сказаў, што стваральнікі гульняў з Расеі або Беларусі выбіраюць Літву не праз нізкія выдаткі, а праз таннасць жыцця і магчымасці выйсці на Заходнюю Еўропу.

Фота: Shutterstock

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках